19 траўня 2024, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Greenpeace пачаў арктычны паход супраць «Роснефти»

22
Greenpeace пачаў арктычны паход супраць «Роснефти»

Экалагічная арганізацыя Greenpeace кінула выклік уладам Расеі, парушыўшы забарону на праход свайго ледакола Паўночным марскім шляхам.

Судна «Arctic Sunrise» адправілася ў Карскае мора, дзе «зялёныя» маюць намер пратэставаць супраць асваення арктычнага шэльфа кампаніяй «Роснефть» і яе амерыканскім партнёрам ExxonMobil, паведамляе Radio France Internacional.

Тройчы ўлады Расеі забаранялі ледаколам Greenpeace праход Паўночным марскім шляхам, спасылаючыся на тэхнічныя хібы судна і патрабаванні бяспекі. У суботу 24 жніўня эколагі абвясцілі, што «Arctic Sunrise» адправіўся ў шлях, нягледзячы на забарону, і пакуль не сустрэў расейскіх вайскоўцаў або памежных караблёў.

Актывісты Greenpeace маюць намер правесці акцыю ў Карскім моры, дзе ідзе выведка шэльфа ў рамках нафтагазавых праектаў. Там, у прыватнасці, на замову «Роснефти» праводзіць сейсмічную выведку навуковае судна «Акадэмік Лазараў». Эколагі звяртаюць увагу на небяспеку такой выведкі - з ужываннем магутных сігналаў - для арктычнай фаўны.

Greenpeace пратэстуе супраць праектаў асваення арктычнага шэльфа ў цэлым.

Дзеянні эколагаў неадкладна асудзіў Мінтранс РФ, абвінаваціўшы ледакол, які плавае пад галандскім сцягам, у парушэнні расейскіх і міжнародных законаў.

«Роснефть» на чале з паплечнікам прэзідэнта Пуціна Ігарам Сечыным заявіла ў суботу, што пры працы на арктычным шэльфе кампанія выкарыстоўвае «высокія тэхналогіі», якія гарантуюць «максімальную бяспеку» з пункту гледжання аховы навакольнага асяроддзя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках