12 траўня 2024, Нядзеля, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інспектары ААН выехалі на месца хімічнай атакі ў Сірыі

Інспектары ААН выехалі на месца хімічнай атакі ў Сірыі

Група інспектараў ААН накіроўваецца на месца магчымай хімічнай атакі ў прыгарадзе Дамаска.

У панядзелак раніцай з гатэля ў сірыйскай сталіцы выехалі шэсць аўтамабіляў з супрацоўнікамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, перадае BBC.

Улады Сірыі і паўстанцы, якія змагаюцца супраць рэжыму Башара Асада, пагадзіліся на спыненне агню, каб даць інспектарам магчымасць працаваць на месцы здарэння.

Сірыйская апазіцыя сцвярджае, што падчас бамбавання паблізу ўсходняй часткі Дамаска сірыйскія войскі на мінулым тыдні ўжылі атрутны газ. У выніку загінулі, па розных дадзеных, ад 300 да тысячы чалавек.

Сёння стала вядома, што ў адказ на прымяненне ў Сірыі хімічнай зброі ваенна-марскі флот Велікабрытаніі пачаў падрыхтоўку да сумеснай з ЗША ваеннай аперацыі. Пра гэта паведаміла крыніца выдання The Telegraph ва ўрадзе краіны.

Перамовы брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана і амерыканскіх уладаў пакуль працягваюцца. Аднак у выпадку дасягнення згоды ваенная аперацыя, па дадзеных крыніц, можа пачацца ўжо на наступным тыдні.

Раней кіраўнік МЗС Велікабрытаніі Уільям Хейг заявіў, што брытанскія ўлады лічаць, што за меркаваным выкарыстаннем хімічнай зброі побач з Дамаскам стаіць рэжым прэзыдэнта Башара Асада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках