3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі: Арышт Баўмгертнера адаб'ецца на адносінах з Менскам

35
МЗС Расеі: Арышт Баўмгертнера адаб'ецца на адносінах з Менскам

Адмова беларускіх уладаў вызваліць гендырэктара «Уралкалію» будзе расцэненая расейскім бокам як крок, які не адпавядае саюзніцкім адносінам.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін.

«Мы лічым сітуацыю, якая склалася, абсалютна недапушчальнай і разлічваем на тое, што адпаведныя тлумачэнні будуць дадзеныя, а расейскі грамадзянін будзе адпушчаны. Інакш гэта можа быць вытлумачана як дзеянне, якое не адпавядае саюзніцкаму характару нашых адносінаў, і можа адбіцца на графіку кантактаў на палітычным узроўні», - сказаў ён у аўторак «Інтэрфаксу».

Па словах Рыгора Карасіна, амбасадар Беларусі ў Маскве Ігар Петрышэнка «абяцаў давесці заклапочанасць да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».

Напярэдадні генеральны дырэктар «Уралкалію» і старшыня назіральнага савета Беларускай калійнай кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў арыштаваны ў Менску па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Да яго прымененая санкцыя ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на 2 месяцы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках