17 траўня 2024, Пятніца, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны iPhone «для бедных» (Відэа)

31

Першы «бюджэтны» Iphone у гісторыі вывучылі эксперты тайваньскага фансайта AppleDaily.

Чакаецца, што апарат пад назвай iPhone 5C будзе прадстаўлены шырокай публіцы 10 верасня.

Тайваньскія прыхільнікі прадукцыі Apple сцвярджаюць, што ў іх рукі трапіў узор новага смартфона. І яны нават паспрабавалі падрапаць пластыкавы корпус апарата - праўда, безвынікова, перадае interfax.by.

Фото: AppleDaily

 

Як паведамляецца, «бюджэтны» iPhone 5C па сваіх тэхнічных характарыстыках практычна не будзе адрознівацца ад існуючай мадэлі iPhone 5. Праўда, па памерах будзе крыху больш: Даўжыня «айфона для бедных» складзе 124,5 міліметраў, шырыня - 59,13 мм, таўшчыня - 8,98 мм. Для параўнання - цяперашні iPhone 5 мае наступныя габарыты: 123.8х58.6х7,6. Гэта значыць iPhone 5C будзе на паўтара міліметра таўсцей свайго старэйшага таварыша.

Але галоўнае адрозненне, натуральна - пластыкавы корпус. Apple і раней спрабавала рабіць корпус з пластыка, але спроба з iPhone 3G і 3GS мм была няўдалай: вельмі хутка на корпусе з'яўляліся драпіны. Цяпер жа, мяркуючы па ўсім, пластык будзе немагчыма падрапаць. Кітайцы паспрабавалі падрапаць корпус і манетамі, і ключамі, і ў пакеце са шрубамі смартфон трэслі - ніводнай драпіны не праявілася.

Акрамя таго, для бюджэтнага iPhone кампанія Apple гатовая пайсці на рэвалюцыю і разнастаіць каляровую гаму сваіх тэлефонаў: сайт AppleDaily паведамляе, што iPhone 5C будзе выпускацца ў карпусах чырвонага, зялёнага, белага і сіняга колераў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках