4 траўня 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійкія знішчальнікі з'явяцца ў Беларусі ў канцы года

25
Расійкія знішчальнікі з'явяцца ў Беларусі ў канцы года

Праз некалькі месяцаў з'явіцца і другая група самалётаў.

Пра гэта заявіў міністр абароны Юрый Жадобін сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску, перадае «Інтэрфакс».

«Да канца года на тэрыторыі Беларусі з'явіцца першае звяно расейскай ваеннай базы», - сказаў кіраўнік ваеннага ведамства і дадаў, што «праз некалькі месяцаў прыйдзе другая група авіябазы».

Як паведамлялася, міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, сустракаючыся 23 красавіка ў Менску з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што Расея плануе ў 2015 годзе размясціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу, у 2013 годзе будзе пастаўленае першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў.

Беларускі кіраўнік даручыў міністэрству абароны прыступіць да практычнай рэалізацыі беларуска-расейскіх дамоўленасцяў у сферы авіяцыі і супрацьпаветранай абароны. Нягледзячы на гэта, і анансаваная Расеяй авіябаза на тэрыторыі Беларусі, і пытанне камандавання адзінай сістэмай СПА па-ранейшаму застаюцца балючымі для беларускага кіраўніцтва, перадае BBC.

Некалькі дзён таму на нарадзе з урадам Лукашэнка заявіў пра дадатковае фінансаванне першачарговых мерапрыемстваў па развіцці авіяцыі і СПА. Фарсіруючы беларуска-расейскае ваеннае супрацоўніцтва, Лукашэнка запатрабаваў улічыць вынікі нядаўніх сустрэч і дамоўленасцяў з расейскім міністрам абароны Сяргеем Шайгу і прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Пра планы размяшчэння авіябазы ў Беларусі расейскі міністр абароны заявіў у Менску ў канцы красавіка.

«Мы пачынаем да разгляду плана па стварэнні тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі. Спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк, - сказаў тады Шайгу пасля сустрэчы з Лукашэнкам. - У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў».

Заява выклікала негатыўную рэакцыю заходніх суседзяў Беларусі, якія назвалі расейскія планы спробай парушыць ваенную раўнавагу ў рэгіёне. Беларуская апазіцыя абвінаваціла Лукашэнку ў парушэнні замацаванага Канстытуцыяй прынцыпу нейтралітэту краіны, а абывацелі, успомніўшы ўрокі Другой сусветнай, спалохаліся, не жадаючы стаць патэнцыйнымі ахвярамі першага ўдару.

Ужо праз тры дні пасля перамоваў з Шайгу беларускі кіраўнік пастараўся супакоіць страсці. «У якой форме? Мы будзем дамаўляцца - база гэта будзе ці мы ў існуючыя беларускія часткі паставім расейскія самалёты-знішчальнікі. Гэтае пытанне абмяркоўваецца», - сказаў тады Лукашэнка.

Пра лёс такіх перамоваў у Беларусі даведаліся з расейскіх СМІ, якім у канцы чэрвеня галоўнакамандуючы ВПС РФ генерал-лейтэнант Віктар Бондараў паведаміў, што расейская авіябаза размесціцца на ваенным аэрадроме ў заходне-беларускім горадзе Ліда і на ёй будуць дыслакаваныя мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках