30 красавiка 2024, aўторак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскай гімнастцы ўручылі золата пад расейскі гімн (Відэа)

22

Украінская гімнастка Ганна Рызатдзінава выйграла практыкаванні з абручом на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы, які стартаваў у Кіеве.

Аднак арганізатары турніру апынуліся не гатовымі да перамогі гаспадыні, і на цырымоніі ўзнагароджання з нагоды ўзняцця ўкраінскага сцяга зайграў гімн Расеі, піша NEWSru.com.

Расейскі гімн іграў некалькі секунд і пераможца нават спрабавала пад яго спяваць, але потым на яе твары з'явілася здзіўленне, а публіка пачала свістаць. Пасля няёмкай паўзы справядлівасць была адноўленая і загучаў гімн Украіны.

«Я ўжо ўбачыла сцяг, і толькі праз пару імгненняў зразумела, што нешта пайшло не так, - цытуе Рызатдзінаву Газета.Ru. - Мяне гэта абурыла і нават трошкі абразіла. Тым больш у сябе дома. Што за справы наогул? Людзі не прывыклі да перамог Украіны - магу растлумачыць гэтую сітуацыю толькі так. Усё золата з сабой звычайна вязуць расеянкі, і іх сцяг уздымаецца куды часцей».

Рызатдзінава атрымала перамогу ва ўпартай барацьбе з расеянкамі Янай Кудраўцавай і Маргарытай Мамун, якім дасталася срэбра і бронза. Расейскія дзяўчаты саступілі ўкраінцы адпаведна 0,016 і 0,033 бала.

Пазней у практыкаваннях з мячом Мамун выйграла золата, а Кудраўцава - срэбра.

Адзначым, што чэмпіянат у Кіеве стартаваў беспрэцэдэнтным ціскам на расейскую зборную, якая на працягу многіх гадоў з'яўляецца фаварытам у мастацкай гімнастыцы. Гэта акалічнасць выклікае раздражненне ў кіраўніцтве міжнароднай федэрацыі, якое імкнецца перапыніць гегемонію Расеі рэформай сістэмы судзейства.

За некалькі месяцаў да старту цяперашняга першынства па абвінавачванні ў махлярстве былі адхіленыя ад працы амаль 60 суддзяў і ўвесь тэхнічны камітэт федэрацыі на чале з расеянкай Наталляй Кузьміной. Хоць апеляцыйны трыбунал устанавіў поўную невінаватасць арбітраў, да працы ў Кіеве іх не дапусцілі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках