30 красавiка 2024, aўторак, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі папугай прадухіліў рабаванне

5
Амерыканскі папугай прадухіліў рабаванне

Папугай па мянушцы Эмералд дапамог прадухіліць рабаванне дома ў Флорыдзе.

Убачыўшы рабаўніка, птушка падняла шум і прыцягнула ўвагу гаспадыні, паведамляе Sky News.

Калі 21-гадовы папугай пачаў крычаць гучней звычайнага ў сваёй клетцы, яго гаспадыня С'юзет Бізлі зразумела: штосьці пайшло не так. Яна была недалёка ад дома , калі пачула «немыя крыкі» гадаванца, - і заўважыўшы, што хтосьці спрабуе забрацца да суседзяў, патэлефанавала 911, піша Lenta.ru.

Паліцыянты акругі Хілсбара атачылі суседскі дом і схапілі падазраванага, калі той паспрабаваў уцячы. Злачынцам аказаўся 31-гадовы Ханс Крыстэнсэн.

«Можа, я і выклікала паліцыю, але ж менавіта Эмералд сказаў мне, што хтосьці залез у дом, - распавяла гаспадыня даўгахвостага папугая. - У нас можа быць і няма вартаўнічага сабакі, але за парадкам у раёне сочыць вартаўнічая птушка».

Ханс Крыстэнсэн цяпер утрымліваецца ў турме акругі Хілсбара. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў крадзяжы з узломам.

Некалькі гадоў таму папугай аратынга па мянушцы Джэк прагнаў рабаўнікоў з заакрамы, а папугай лоры Кузя напалохаў злодзеяў, якія ўлезлі ў дом перакладчыка Генадзя Куркуля ў Лондане. А ў Кітаі афрыканскі папугай, якога скралі ў яго гаспадара, дапамог паліцыі знайсці свайго выкрадальніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках