30 красавiка 2024, aўторак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штраф за безбілетны праезд вырас у 2,5 разы

21
Штраф за безбілетны праезд вырас у 2,5 разы

За паездку «зайцам» у грамадскім транспарце прыйдзецца заплаціць штраф у 50 тысяч рублёў.

Гэта вынікае са змяненняў у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўступілі ў сілу 28 жніўня. Яны ўнесеныя, у прыватнасці, у артыкул 18.30 «Безбілетны праезд». Згодна з новаўвядзеннямі, штраф за паездку «зайцам» на ўсіх відах гарадскога транспарту, у цягніках гарадскіх ліній або метро павялічыўся з 0,2 да 0,5 базавай велічыні.

Раней штраф складаў 20 тысяч рублёў.

Пасажыры, якія не набылі квіток на цягнік рэгіянальных ліній або на прыгарадныя аўтобус ці маршрутку, заплацяць 0,7 базавай велічыні, або 70 тысяч рублёў. Штраф за праезд «зайцам» у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, у аўтобусе і маршрутным таксі міжгародніх зносінаў складзе 1 базавую велічыню - 100 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках