30 красавiка 2024, aўторак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плюшавы мядзведзь пабіў рэкорд бясстрашнага Фелікса (Відэа)

8

Плюшавы мядзведзь Бэбідж пабіў рэкорд знакамітага аўстрыйца Фелікса Баўмгартнера, здзейсніўшы скачок з вышыні каля 39 кіламетраў.

Паставіць новы рэкорд над англійскім графствам Беркшыр плюшавай цаццы дапамаглі кішэнны кампутар і метэазонд, піша Lenta.ru.

Бэбідж быў замацаваны ў стартавай капсуле і ўзняты наверх з дапамогай метэазондаў. Калі апаратура зарэгістравала вышыню ў 39 тысяч метраў, плюшавае медзведзяня было скінута ўніз, і такім чынам перасягнула вынік Фелікса на 31 метр (аўстрыйскі парашутыст скокнуў з вышыні 38969 метраў).

Паветраплавальнік Дэвід Акерман, уладальнік цацачнага медзведзяня, даў справаздачу, што скачок прайшоў паспяхова і, нягледзячы на тое, што скончыліся грошы на рахунку тэлефона, які перадаваў дадзеныя з кампутара і фатаграфіі ў рэжыме онлайн, Бэбідж паспяхова прызямліўся ў некалькіх кіламетрах ад стартавай пляцоўкі.

Увесь палёт быў зняты на камеру і зараз відэа скачка выкладзена на YouTube.

14 кастрычніка 2012 43-гадовы аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнер здзейсніў скачок з вышыні больш за 38 кіламетраў над амерыканскім штатам Нью-Мексіка. Падчас падзення ён перавысіў хуткасць у 1100 кіламетраў у гадзіну. Яго палёт заняў менш за дзесяць хвілін, і пасля паспяховай пасадкі спартсмен быў дастаўлены на верталёце ў аэрапорт Розуэла.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках