30 красавiка 2024, aўторак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

5
Украіна ўзмацняе кантроль на мяжы з Беларуссю

Ва Украіне максімальна ўзмоцняць меры кантролю на мяжы з Расеяй і Беларуссю, каб не дапусціць заносу ўзбуджальніка афрыканскай чумы свіней.

Пра гэта ішла гаворка ў чацвер на пасяджэнні Дзяржаўнай надзвычайнай супрацьэпізаатычнай камісіі пры Кабінеце Міністраў пад старшынствам міністра аграрнай палітыкі і харчавання Мікалая Прысяжнюка, паведамляе Укрінформ.

«На сённяшні дзень пытанне магчымасці заносу ўзбуджальніка АЧС на тэрыторыю Украіны ўстала асабліва востра. Так, у Расеі за 7 гадоў страты з прычыны выяўлення АЧС складалі 30 мільярдаў рублёў. Акрамя таго, гэтым летам зафіксаваныя ўспышкі ў Беларусі. Таму мы павінны падвоіць намаганні для абароны тэрыторыі Украіны ад захворвання. Бо на сённяшні дзень ва Украіне ўтрымліваецца каля 4,4 мільёна галоў свіней. І неабходна разумець, якімі могуць быць страты ад хваробы», - падкрэсліў Прысяжнюк.

Ён адзначыў, што для яшчэ большай кансалідацыі намаганняў улады ў бліжэйшы час пытанні АЧС разгледзяць на пасяджэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, бо гэты вірус пагражае харчовай бяспецы краіны.

«Мы ўжо даўно працуем ва ўзмоцненым рэжыме. Аднак неабходна максімальна ўзмацніць кантроль на мяжы з Расеяй і Беларуссю. У прыватнасці, цалкам абмежаваць рух грамадзян і грузаў па-за спецыяльных пунктаў пропуску. На межах неабходна ўвесці пастаянна дзеючы бар'ер», - акцэнтаваў міністр. Паводле яго слоў, неабходна максімальна скаардынаваць дзеянні шэрагу міністэрстваў, ведамстваў, мясцовай улады для дбайнага маніторынгу перамяшчэння грузаў і руху грамадзян. Гэта дапаможа пазбегнуць траплення ўзбуджальніка АЧС ва Украіну. Неабходна таксама ўзмацніць удзел прадстаўнікоў Дзяржветфітаслужбы ў праверцы грузаў, якія ўвозяцца ва Украіну, падсумаваў Прысяжнюк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках