30 красавiка 2024, aўторак, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінск» можа патрапіць у групавую стадыю Лігі Еўропы

3
«Мінск» можа патрапіць у групавую стадыю Лігі Еўропы

Сёння футбалісты «Мінска» правядуць у гасцях з бэльгійскім «Стандардам» матч у адказ кваліфікацыйнага кола плэй-оф Лігі Еўропы.

Пачатак гульні - а 21.30 паводле беларускага часу, піша «Прессбол».

Нагадаем, што ў першым матчы менская каманда аступіла «Стандарду» - 0:2с, так што выхад у наступнае кола для беларусаў будзе падобны да сэнсацыі. На думку букмэкерскіх кантор, бэльгійскі клуб з'яўляецца безумоўным фаварытам у гэтай гульні .

«William Hill» на гэты двубой прапануе наступныя стаўкі: перамога «Стандарда» - 1,17, перамога «Мінска» - 19, нічыя - 6,50 . БК «Марафон» адпаведна прапануе такія каэфіцыенты : 1,166 - 23,0 - 8,00.

Зрэшты, ФК «Мінск», нават саступіўшы ў суме двух матчаў «Стандарду» , можа выступіць у групавой стадыі Лігі Еўропы.

Гэта стала вядома пасля таго, як на пасяджэнні экстранай рады УЕФА была прынятая пастанова аб тым, хто зойме месца турэцкага «Фэнэрбахчэ» ў асноўнай сетцы Лігі Еўропы. Вакансія дастанецца паводле жэрабя адному з клубаў, якія саступілі ў 4-м кваліфікацыйным коле другога значнасцю еўракубка. Дадатковае лёсаванне адбудзецца ў Манака 30 жніўня а 10.00 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках