14 траўня 2024, aўторак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На М2 перавярнуўся ГАЗ з салдатамі-тэрміновікамі

22
На М2 перавярнуўся ГАЗ з салдатамі-тэрміновікамі

Учора днём на дарозе Менск - Нацыянальны аэрапорт «Менск» перакуліўся ГАЗ-66.

Са слоў карыстальнікаў форуму onliner.by, нібыта машыну з вайскоўцамі падрэзаў легкавы аўтамабіль. Пасля гэтага грузавік з'ехаў у кювет і перакуліўся. У Следчым камітэце Менскай вобласці пацвердзілі факт ДТЗ, удакладніўшы, што праводзіцца праверка.

«Легкавая падрэзала Газон, ён пакуляўся ... ёсць загінулыя, вельмі шкада салдацікаў», - паведаміла на форуме Little_Elis (тут і далей аўтарская арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

«Бачыў аднаго бінтавалі дакладна (шына на назе і галава ў крыві), накрытых не застаў. Будка ГАЗа ў кашу», - напісаў карыстальнік Shtaket626.

- ДТЗ было зарэгістраванае каля Кургана Славы, - удакладнілі ў СК па Менскай вобласці. - Грузавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое вайскоўцаў тэрміновай службы, перакуліўся. Праводзіцца праверка. Аднаму спатрэбілася шпіталізацыя, іншы пасля аказання неабходнай медыцынскай дапамогі быў адпушчаны. Ступень цяжару пацярпелых выяўляецца.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках