16 траўня 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама прыняў пастанову нанесці ўдар па Сірыі

249
Абама прыняў пастанову нанесці ўдар па Сірыі

(абноўлена - 21:44) Прэзідэнт ЗША заявіў аб патрэбе вайсковай аперацыі супраць Асада, аднак канчатковую пастанову прыме Кангрэс.

Пры гэтым, з ягоных слоў, Вашынгтон гатовы дзейнічаць без санкцыі Рады Бяспекі ААН, паведамляе РБК.

«Мы павінны заклікаць Асада да адказу за выкарыстанне хімічнай зброі. Я паспрабую атрымаць санкцыю на выкарыстанне сілы ад Кангрэсу - прадстаўнікоў народу ЗША», - заявіў Абама.

Са слоў Барака Абамы, «аперацыя можа пачацца і заўтра, і праз месяц».

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што нельга пакідаць беспакараным дыктатара, які забівае мірных жыхароў.

Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў у звароце да амэрыканскай нацыі пасля нарады, у якой бралі ўдзел міністр абароны Чак Хэйгэл, дзяржаўны сакратар Джон Кэры і старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Марцін Дэмпсі.

Напярэдадні Дж.Кэры заявіў, што ў Вашынгтона практычна няма сумневаў у тым, што хімічную зброю ў Сірыі ўжылі сілы Асада. Паводле звестак амэрыканскай выведкі, абсталяваныя атрутнымі рэчывамі ракеты запускаліся ў ноч на 21 жніўня з раёнаў, занятых урадавымі войскамі.

Пасля з'яўлення інфармацыі аб выкарыстанні сіламі Асада хімічнай зброі стала магчымым вайсковае ўмяшанне Захаду ў сірыйскі канфлікт. Заявы пра гатовасць да бамбавання сірыйскіх аб'ектаў зрабілі Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія. Аднак напярэдадні брытанскі парламэнт забараніў узброеным сілам краіны ўмешвацца ў канфлікт, а генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў аб адмове блока ад удзелу ў вайсковай аперацыі ў Сірыі.

Напісаць каментар 249

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках