27 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Лойка: Пераслед Парфянкова і Яроменка - працяг Плошчы

2
Анастасія Лойка: Пераслед Парфянкова і Яроменка - працяг Плошчы

Новыя крымінальныя справы ў дачыненні да былых палітычных зняволеных Васіля Парфянкова і Уладзіміра Яроменка звязаныя з іх актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіла праваабаронца Анастасія Лойка.

«Улады хочуць працягваць пераслед грамадзянскай супольнасці, актывістаў, каб яшчэ больш знізіць узровень актыўнасці, які і так нізкі сёння ў Беларусі. Відавочна іх пераслед цалкам звязаны з палітычнымі матывамі - гэта проста працяг тых падзей, якія адбыліся 19 снежня 2010 года.

Васіль Парфянкоў быў першым, каго асудзілі па справе аб падзеях 19 снежня. У лютым 2011 года суд Фрунзенскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгаварыў да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. У жніўні 2011 года ён быў памілаваны ўказам Лукашэнкі. 5 студзеня 2012 года за ім устанавілі прафілактычны нагляд, а ў красавіку Следчы камітэт Першамайскага раёна Менска распачаў у дачыненні да Парфянкова другую крымінальную справу - за парушэнне ўмоваў прафілактычнага нагляду. У траўні суд Першамайскага раёна прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду і прыгаварыў да шасці месяцаў арышту.

Выйшаўшы на волю ў пачатку лютага гэтага года, Парфянкоў заявіў, што мае намер працягваць грамадскую дзейнасць, «падтрымліваць беларускі рух».

У красавіку суд Першамайскага раёна Менска аштрафаваў яго на восем базавых велічынь за парушэнне рэжыму прэвентыўнага нагляду. 17 траўня гэты ж суд зноў асудзіў Парфянкова за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду, аштрафаваўшы яго на 3 млн. рублёў.

Актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках