Аляксандр Авечкін: Мы падтрымаем Грабоўскага
4- 15.09.2013, 11:56
- 13,696
Расейскі форвард «Вашынгтон Кэпіталз» рады пераходу беларускага хакеіста ў клуб.
Аляксандр Авечкін абяцаў падтрымаць Міхаіла Грабоўскага, піша «Прессбол».
«Добра, што Грабоўскі прыехаў. Заўсёды, калі ты прыходзіш у новы калектыў, адчуваеш сябе няўпэўнена. Але я з дакладнасцю магу сказаць, што мы падтрымаем Грабоўскага і ён будзе адчуваць сябе значна лепш», - сказаў расейскі хакеіст.
Нападаючы зборнай Беларусі Міхаіл Грабоўскі падпісаў аднагадовы кантракт з «Вашынгтон Кэпіталз» пасля таго, як яго былы клуб «Таронта Мэйпл Ліфс» выставіў беларуса на драфт адмоваў.