3 траўня 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чамадан, вакзал, сто баксаў

137
Чамадан, вакзал, сто баксаў

Колькі заробяць беларускія ўлады на ўвядзенні «жалезнай заслоны»?

100 даляраў павінен будзе плаціць кожны беларус, які перасякае мяжу, у казну за так званыя выязныя візы. Такім арыгінальным спосабам Лукашэнка вырашыў адвучыць суграмадзян не толькі ездзіць у замежныя паездкі, але і пакідаць у касах замежных магазінаў каштоўную для Беларусі валюту, піша часопіс «Итоги».

«Нашы людзі да трох мільярдаў даляраў у год вывозяць за мяжу і прывозяць тавары, якія мы таксама выпускаем. Дык вось, я даручыў, аж да таго, што выязджаеш за межы за гэтым барахлом, не барахлом, не важна, - заплаці выязную пошліну», - кажа ён. А для большага постраху выпусціў яшчэ і ўказ, па якім тым грамадзянам краіны, якія працуюць за мяжой, беларуская дзяржава не будзе плаціць пенсію. Згодна з гэтым дэкрэтам для атрымання мінімальнай пенсіі беларусу давядзецца папрацаваць на карысць радзімы не менш за 10 гадоў. Новаўвядзенне ўступіць у сілу з новага года.

Логіка ў гэтых рашэннях, вядома, ёсць. «Савецкая» сістэма кіравання, якая склалася ў Беларусі, ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу патрабуе аднаўлення ўсіх атрыбутаў, уласцівых саўку. І жалезная заслона - гэта неабходная опцыя, прыкладаемая да дыктатуры, дэфіцыту і чорнаму рынку валюты. Усё, як гаворыцца, уключана. А каму не падабаецца, той плаціць 100 даляраў і едзе на ўсе чатыры бакі, не разлічваючы на пенсію. Дарэчы, мяккім у параўнанні з савецкім выязны рэжым а-ля Лукашэнка выглядае толькі на першы погляд. Пры сярэднім заробку ў Беларусі ў 550 даляраў плата за выезд у 100 даляраў аказваецца стратнай. Затое дазваляе папоўніць моцна схуднелую дзяржказну. Па дадзеных справаздачы, апублікаванай беларускім Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, сёння назаўжды пакінуць вотчыну Лукашэнкі мараць каля паловы грамадзян. Гэта больш за 4 мільёны 700 тысяч чалавек. Калі кожны пры гэтым заплаціць па 100 даляраў, то бюджэт атрымае 470 мільёнаў. На нявыплаце пенсій бацька заробіць яшчэ больш - сярэдні памер дапамогі па старасці ў Беларусі 170 даляраў у месяц.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках