3 траўня 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праглыне страхавы рынак Беларусі

5
Расея праглыне страхавы рынак Беларусі

У бліжэйшыя гады страхавы рынак Беларусі можа быць паглынуты замежнымі кампаніямі, у першую чаргу расейскімі.

Улады не бачаць у гэтым нічога дрэннага і разлічваюць, што прыход замежнага капіталу ўзмоцніць канкурэнцыю і тым самым ажывіць рынак, піша «Ежедневник»

Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі страхоўшчыкаў, толькі за апошнія тры гады прысутнасць замежнага капіталу на страхавым рынку павялічылася больш чым на 60 адсоткаў і працягвае павялічвацца. Так, калі ў 2010 годзе на страхавым рынку Беларусі прысутнічала 8 кампаній з замежным капіталам, то цяпер ужо 13.

Прычым сярод найбуйнейшых замежных кампаній-інвестараў вылучаюцца тры расейскія. Гэта ЗАТ «СК Белросстрах» (група РЕСО), ЗАСТ «БелИнгострах» (група ИНГО), ТАА «Росгосстрах» ( група Росгосстрах - самы буйны гулец расейскага рынка).

Кліенцкі і фінансавы аб'ём любога з гэтых гульцоў, якія ўваходзяць у топ-5 найбуйнейшых страхавых кампаній Расеі, у разы перавышае ўвесь аб'ём усяго страхавога рынку Беларусі. Так, напрыклад, страхавыя зборы толькі Росгосстраха за 2012 год склалі амаль 3 мільярды даляраў, пры тым што ўвесь страхавы рынак Беларусі сабраў усяго 520 мільёнаў даляраў.

Нават Страхавая група МСК, якая знаходзіцца на 10-й пазіцыі расейскага рэйтынгу, сабрала ў 2012 годзе больш за 600 мільёнаў даляраў, таму ні адна беларуская кампанія нават блізка не можа цягацца з расейскай. Улічваючы, што ўжо сёння з 25 страхавых кампаній Беларусі 13 дзейнічаюць з замежным капіталам, а ўлады маюць намер вельмі моцна палегчыць прыход у краіну замежных страхавых інвестараў, праз некалькі гадоў беларускі рынак можа істотна змяніцца.

Так з мэтай стварэння агульнага фінансавага рынку дзяржаў-удзельніц АЭП, прадугледжаная гарманізацыя нацыянальных заканадаўстваў, вынікам якой будзе ўзаемнае прызнанне з 1 студзеня 2020 года ліцэнзіі на ажыццяўленне страхавой дзейнасці. Іншымі словамі, з гэтага года расейскія кампаніі аўтаматычна, без якіх-небудзь дадатковых намаганняў выйдуць на рынак Беларусі.

Акрамя таго, у бліжэйшы час улады маюць намер ліквідаваць і іншае істотнае абмежаванне для замежнага капіталу на страхавым рынку. Так плануецца адмяніць патрабаванне, згодна з якім на страхавы рынак краіны мела права ўваходзіць толькі тая замежная кампанія, якая з'яўлялася страхавой арганізацыяй не менш за 10 гадоў.

Акрамя таго, страхавыя кампаніі Беларусі да 1 траўня 2017 года павінны павялічыць мінімальны памер статутнага фонду ў 5 разоў - да 5 мільёнаў еўра, што аўтаматычна прымусіць практычна ўсіх прыватнікаў шукаць фінансавую падтрымку на баку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках