3 траўня 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне святары асвячаюць піва, жэзлы ДАІ і зброю

16
Ва Украіне святары асвячаюць піва, жэзлы ДАІ і зброю

Ва Украіне святары кропяць святой вадой самыя дзіўныя рэчы. Яны асвячаюць усё царкоўнае і не царкоўнае.

Малітвы перасталі гучаць толькі ў храмах, зараз імі асвячаюць цэлыя бізнесы, святой вадой акрапляюць людзей, жывёл, аўтамабілі і нерухомасць. Напрыклад, на Радамышльскім піўзаводзе пабываў кіраўнік адной з украінскіх цэркваў, дзе здзейсніў чын асвячэння лініі вытворчасці піва, перадае ТСН.

Зараз на этыкетцы красуецца надпіс - зварана на асвячонай вадзе. Так злучыліся рэлігія і бізнес.

А ў храме Ушэсця Гасподняга ў сталіцы лёгка можна асвяціць жазло супрацоўнікаў ДАІ. Палачка лёгка ператвараецца ў посах праведніка ўсяго за 100 грн.

Рэлігіязнаўца Людміла Філіпчук кажа, што ёсць рэчы, якія не павінны падвяргацца асвячэнню, аднак канкрэтных забаронаў у канонах няма. Паводле яе слоў, калі святар беражэ свой аўтарытэт і глыбока разумее асновы веры, то ён не пагодзіцца асвячаць дзіўныя прадметы.

А самі святары аддзяляць смешнае і грэшнае не збіраюцца. Напрыклад, планшэты таксама можна асвяціць. У храме Раства Хрыстова на левым беразе вам лёгка ачысцяць «карму» планшэта.

А вось на кіеўскім Афоне асвяцілі нават аўтамат Калашнікава. Праўда, святар чытаў малітву над закрытым багажнікам аўтамабіля са зброяй, але кроплі святой вады на аўтамат усё-ткі ўпалі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках