3 траўня 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдзе «Дзень без аўтамабіля»

24
У Менску пройдзе «Дзень без аўтамабіля»

Сталічныя эколагі рыхтуюцца да правядзення акцыі «Дзень без аўтамабіля».

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» паведамілі ў Менскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Традыцыйная міжнародная акцыя пройдзе ў сталіцы 22 верасня. Кіроўцам рэкамендуюць зладзіць «разгрузны дзень», адмовіўшыся ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту і загадзя спланаваць, як перасоўвацца па горадзе іншымі спосабамі.

- Асноўны ўклад у забруджванне атмасферы ўносяць перасоўныя крыніцы, - канстатуюць у камітэце. - У Менску на долю машын прыпадае каля 80% эмісіі шкодных рэчываў.

Менавіта таму Менгаркампрыроды заклікае ўсіх жыхароў горада і гасцей сталіцы па меры магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту 22 верасня і тым самым унесці пасільны ўклад у змяншэнне забруджвання атмасфернага паветра. Такі добраахвотны крок дазволіць знізіць негатыўнае ўздзеянне аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе і зрабіць наш горад больш чыстым і камфортным.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках