3 траўня 2024, Пятніца, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблавы ў маскоўскім метро: затрыманыя тры тысячы чалавек

34
Аблавы ў маскоўскім метро: затрыманыя тры тысячы чалавек

У рамках аперацыі па дэкрыміналізацыі Маскоўскага метрапалітэна паліцыя затрымала 3122 чалавек.

За выходныя былі складзеныя 564 адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку 52 пра парушэнне міграцыйнага заканадаўства, 69 пра дробнае хуліганства, больш за 350 пра ўжыванне спіртнога ў грамадскіх месцах. Распачатыя чатыры крымінальныя справы: дзве пра незаконны абарот наркотыкаў, адна пра захоўванне зброі і адна пра заведама ілжывае паведамленне пра факт тэрарызму, піша Lenta.ru.

Аперацыя па дэкрыміналізацыі метро пачалася 14 верасня. Тэрмін заканчэння мерапрыемства не называецца. У ходзе аперацыі паліцэйскія надаюць павышаную ўвагу этнічнай злачыннасці, нелегальнай міграцыі, гандлю фальшывымі дакументамі, незаконнаму абароту наркотыкаў і зброі.

Раней, у жніўні, маскоўская паліцыя праводзіла аналагічную аперацыю па дэкрыміналізацыі рынкаў. Падставай для аперацыі стала збіццё паліцэйскага на Мацвееўскім рынку (на яго напалі, калі ён спрабаваў затрымаць дагестанца, які падазраецца ў згвалтаванні). У ходзе масавых праверак былі прыцягнутыя да адказнасці за розныя парушэнні 3,2 тысячы чалавек. У ГУ МУС Масквы сцвярджаюць, што ў выніку ў жніўні 2013 года ўзровень злачыннасці на рынках знізіўся на 40 адсоткаў у параўнанні са жніўнем 2012 года.

Фота: Аляксандр Вільф / РІА Новости

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках