3 траўня 2024, Пятніца, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трохразовыя намінанты на Грэмі выступяць у Менску

2

Легенды альтэрнатыўнага рока 90-х P.O.D. дадуць сумесны канцэрт у менскім клубе.

У Менск зноў едуць куміры пачатку 2000-х - P.O.D. Назва гурта (Payable On Death) даслоўна перакладаецца банкаўскім тэрмінам - «Выплата ў выпадку смерці». Гэта амерыканская альтэрнатыўная каманда з Сан-Дыега (штат Каліфорнія). За 21 год існавання тры разы станавіліся намінантамі на Grammy. P.O.D. запісалі 8 паспяховых студыйных альбомаў. Satellite стаў тройчы плацінавым, The Fundamental Elements of Southtown - плацінавым, а Payable on Death - залатым, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

P.O.D. - «Людзі года - 2000» па версіі часопіса Rolling Stone, а за тэкст песні Youth of the Nation (гл. відэа) фронтмэн гурта Соні Сандавал трапіў у «Залу славы рок-н-ролу». Цяпер яго фігурка стаіць там побач з Бобам Дзіланам і Джымам Морысанам з The Doors. У мінулым годзе P.O.D. выпусціў новы альбом - Murdered Love.

Музыкі выступяць сумесна з іншым папулярным у Штатах гуртом - Drowning Pool. Выступленне адбудзецца ў клубе RE:PUBLIC 16 кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках