3 траўня 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе забілі двух прадаўшчыц крамы

64
У Лідзе забілі двух прадаўшчыц крамы

Жорсткае забойства двух прадаўшчыц здзейснена ў Лідзе, з крамы выкрадзеныя грошы.

«Увечары 15 верасня ў Лідзе здзейсненае жорсткае забойства. Каля харчовай крамы на ўскраіне горада са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знойдзеныя целы двух прадаўшчыц гэтага аб'екта гандлю 1968 і 1957 гадоў нараджэння», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Падчас агляду месца здарэння выяўлены крадзеж з крамы каля Br35 млн грашовай выручкі і спіртных напояў. Па факце забойства Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу.

«На месцы здарэння працягваюць працаваць самыя дасведчаныя следчыя УСК, супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, эксперты абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і раённых падраздзяленняў названых ведамстваў», - праінфармаваў Сяргей Шаршаневіч.

Афіцыйны прадстаўнік УСК паведаміў, што прымаюцца «ўсе магчымыя меры для ўстанаўлення відавочцаў і сведак злачынства». Удакладняецца колькасць выкрадзеных грашовых сродкаў і спіртных напояў. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках