3 траўня 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск перадаў матэрыялы справы «Уралкалію» ў Генпракуратуру Расеі

6
Менск перадаў матэрыялы справы «Уралкалію» ў Генпракуратуру Расеі

Беларускі бок прыняў рашэнне аб выдзяленні матэрыялаў у дачыненні да расейскіх грамадзян, якія праходзяць па «калійнай справе», у асобную вытворчасць.

Іх перададуць у Генеральную пракуратуру Расеі. Пра гэта паведаміў у панядзелак намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў, перадае «Інтэрфакс».

«Сёння адбылася тэлефонная размова з генпракурорам Беларусі Аляксандрам Канюком. У ходзе размовы ён паведаміў, што па крымінальнай справе ў дачыненні да ААТ «Уралкалій», якую цяпер расследуюць следчыя органы Беларусі, прынятае рашэнне аб выдзяленні матэрыялаў у дачыненні да грамадзян РФ у асобную вытворчасць і перадачы гэтых матэрыялаў у Генеральную пракуратуру Расеі для арганізацыі далейшага расследавання кампетэнтнымі органамі РФ», - сказаў Звягінцаў.

Паводле яго слоў, такія ўказанні генпракурор Беларусі ўжо даў следчым органам краіны.

Нагадаем, «Уралкалій» апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасля таго, як генеральны дырэктар кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Кіраўніку расейскай кампаніі прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках крымінальнай справы аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

Месяцам раней, 30 ліпеня, «Уралкалій» абвясціў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках