3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Англіі парашутыст сарваў футбольны матч

4
У Англіі парашутыст сарваў футбольны матч

Матч пятага англійскага дывізіёна паміж футбольнымі клубамі «Салісберы Сіці» і «Чэстэр» быў спынены пасля прызямлення на поле парашутыста.

Як распавёў абаронца «Чэстара» Дэні Хігінбот, у другім тайме над полем нечакана з'явіўся, а затым прызямліўся парашутыст. Футбаліст назваў тое, што адбылося, самым дзіўным здарэннем на футбольным полі, якое ён калі-небудзь бачыў у сваім жыцці, піша Lenta.ru.

Пасля прызямлення парашутыст сабраў рыштунак і пад апладысменты гледачоў пакінуў футбольнае поле. Колькі часу заняла паўза і ці былі ўжытыя да парашутыста якія-небудзь санкцыі, не паведамляецца.

Гульня «Салісберы» і «Чэстара» прайшла 14 верасня на полі «Сіці» і завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 3:1. На гульні прысутнічала каля адной тысячы заўзятараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках