3 траўня 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук зрабіў прапанову, разыграўшы затрыманне міліцыяй (Відэа)

23

Усё часцей беларусы робяць сваім дзяўчынам прапанову рукі і сэрца ў «нестандартнай» форме.

Некаторыя разыгрываюць сапраўдныя сюжэтныя квэсты, звяртаючыся да паслуг спецыялізаваных агенцтваў. Чарговы нетрывіяльны спосаб прызнацца ў каханні захавалі на відэа і выклалі на YouTube, піша onliner.by.

Сюжэт прадстаўлення такі: хлопец і дзяўчына адпачываюць у Robinson Club, да іх падыходзяць людзі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі фінансавай выведкі. Супрацоўнікі паведамляюць хлопцу, што ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (на суму больш за 250 млн рублёў), апранаюць на яго кайданкі і адводзяць у машыну. Агаломшанай дзяўчыне ладзяць допыт, потым афіцыянты нечакана пачынаюць флэш-моб, а хлопец з'яўляецца з мікрафонам і спявае песню... Усе шчаслівыя!

Па словах арганізатараў такіх квэстаў, кошты на базавую праграму пачынаюцца ад $200, а далей межаў няма.

«Шаблоны адсутнічаюць, усё залежыць ад пажаданняў замоўшчыка, - распавялі ў адной са спецыялізаваных кампаній. - Напрыклад, у нас былі кліенты, якія замаўлялі верталёт, а фразу «Выходзь за мяне» рабілі для іх агнём на вадзе. Зразумела, што гэта каштуе нятанна».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках