3 траўня 2024, Пятніца, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы сын амбасадара Таджыкістана ў Беларусі

24
Затрыманы сын амбасадара Таджыкістана ў Беларусі

Супрацоўнікі мытнай службы аэрапорта Душанбэ канфіскавалі ў яго 2,5 кілаграмы наркотыкаў.

Крыніца, якая пажадала не называць свайго імя, увечары 16 верасня паведаміла таджыкскай службе «Радыё Свабода», што Каімдод Каімдодаў разам са сваёй жонкай Муштары Мубаракшоевай раніцай 16 верасня рэйсам 631 павінен быў вылецець у Маскву. Падчас праходжання мытнага кантролю ён быў затрыманы супрацоўнікамі мытнай службы.

Мытнікі падчас сканавання багажу выявілі спецыяльна ўбудаваную схованку, з якой канфіскавалі 2,5 кг. наркотыкаў. Паведамляецца, што сямейная пара знаходзіцца ў ізалятары мытнай службы Таджыкістана.

Каімдод Каімдодаў, сын Казідаўлата Каімдодава (на фота), амбасадара Таджыкістана ў Беларусі, працуе рэферэнтам эканамічнага суда нашай краіны. Крыніца сцвярджае, што сямейная пара мела транзітныя квіткі ў Менск праз Маскву.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках