3 траўня 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнера могуць выдаць Расеі для следчых дзеянняў

20
Баўмгертнера могуць выдаць Расеі для следчых дзеянняў

Пасля перадачы ў Генпракуратуру РФ матэрыялаў па справе «Уралкалію» ў дачыненні да расейскіх грамадзян паўстане пытанне аб выдачы Уладзіслава Баўмгертнера Расеі.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

«Як толькі расейскія следчыя атрымаюць матэрыялы ад сваіх беларускіх калегаў , можа паўстаць пытанне аб выдачы Баўмгертнера ў Маскву для выканання следчых дзеянняў», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Разам з тым ён не выключыў, што на нейкім этапе следчыя з Расеі змогуць прыехаць у Менск для працы на месцы з гендырэктарам «Уралкалію».

«Пытанне аб выдачы Баўмгертнера будзе вырашацца ў ходзе перамоваў паміж дзвюма пракуратурамі і, магчыма, на палітычным узроўні», - адзначыла крыніца.

Раней у панядзелак намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў паведаміў, што беларускі бок прыняў рашэнне вылучыць матэрыялы ў дачыненні да расейскіх грамадзян, якія праходзяць па «калійнай справе», у асобную вытворчасць і перадаць іх у Генеральную пракуратуру Расеі.

«Сёння адбылася тэлефонная размова з генпракурорам Беларусі Аляксандрам Канюком. У ходзе размовы ён паведаміў, што па крымінальнай справе ў дачыненні да ААТ «Уралкалій», якую цяпер расследуюць следчыя органы Беларусі, прынятае рашэнне аб выдзяленні матэрыялаў у дачыненні да грамадзян РФ у асобную вытворчасць і перадачы гэтых матэрыялаў у Генеральную пракуратуру Расеі для арганізацыі далейшага расследавання кампетэнтнымі органамі РФ», - сказаў Звягінцаў.

Паводле яго слоў, такія ўказанні генпракурор Беларусі ўжо даў следчым органам рэспублікі.

Генеральны дырэктар «Уралкалію» і кіраўнік назіральнага савета «Беларускай калійнай кампаніі» (БКК) У.Баўмгертнер быў затрыманы ў канцы жніўня ў Менску. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, магчымая санкцыя - пазбаўленне волі на тэрмін да дзесяці гадоў.

За месяц да гэтага «Уралкалій» у канцы ліпеня заявіў пра спыненне экспартных продажаў праз БКК - сумеснага трэйдара з «Беларуськаліем».

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках