3 траўня 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Нацбанк наўмысна стрымлівае выдачу крэдытаў

17
Леанід Злотнікаў: Нацбанк наўмысна стрымлівае выдачу крэдытаў

З-за страху высокай інфляцыі Нацыянальны банк рознымі інструментамі стрымлівае выдачу крэдытаў.

Такім чынам эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў сайту charter97.org спыненне выдачы некаторых відаў крэдытаў двума беларускімі банкамі.

«Наколькі я ведаю, гэта звязана з тым, што маржа паміж тымі адсоткамі, якія банк атрымлівае па дэпазітах і выплочвае па крэдытах, будзе абмежаваная да 3%. Цяпер ва ўрадзе ідуць размовы аб абмежаванні гэтай маржы, а банкі лічаць, што ім не хопіць гэтых трох адсоткаў для таго, каб пакрываць свае выдаткі і атрымліваць хоць нейкі прыбытак. Таму цяпер яны ўстрымліваюцца ад выдачы некаторых відаў крэдытаў», - адзначыў эксперт.

Ён падкрэсліў, што ўвогуле ў банкаў дастаткова грошай.

«Банкі могуць узяць у Нацбанка колькі заўгодна сродкаў па стаўцы рэфінансавання, якая цяпер складае 23,5%. Наогул, банкаўская сістэма можа спарадзіць колькі заўгодна грошай, калі будуць праекты, якія будуць акупляцца па больш высокіх адсотках. Гэта значыць калі ў рэальным сектары эканомікі будуць эфектыўныя праекты, то заўсёды знойдуцца грошы на іх рэалізацыю. Але мы ведаем, што такіх праектаў няма. Банкі не могуць даваць крэдыты пад высокія адсоткі для таго, каб малаэфектыўныя прадпрыемствы выдавалі зарплату сваім рабочым», - лічыць эканаміст.

Ён дадаў, што Нацыянальны банк павысіў стаўкі па дэпазітах, каб насельніцтва трымала ў банках рублі каб пазбегнуць росту курсу даляра.

«У той жа час ён робіць так, каб камерцыйныя банкі выдалі гэтыя рублі не на крэдыты. У адваротным выпадку будзе высокая інфляцыя. Таму Нацбанк стрымлівае выдачу крэдытаў рознымі інструментамі грашова-крэдытнай палітыкі. Адсюль такія высокія адсоткі», - сказаў на заканчэнне Леанід Злотнікаў.

Нагадаем, «Беларусбанк» і БелВЭБ спынілі выдачу насельніцтву некаторых відаў крэдытаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках