3 траўня 2024, Пятніца, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Рэжым Асада цалкам страціў легітымнасць

22
Джон Кэры: Рэжым Асада цалкам страціў легітымнасць

Дзяржсакратар ЗША заявіў пра падтрымку сірыйскай апазіцыі.

Гэтыя словы Джона Кэры прагучалі ў панядзелак падчас прэс-канферэнцыі ў Парыжы, пасля сустрэчы з кіраўнікамі МЗС Францыі і Велікабрытаніі, перадае РІА «Новости».

«Нішто з таго, што мы робім, не павінна даць падставу Асаду думаць, што яго дзеянні могуць быць законныя. Мы хочам, каб было ясна, што Асад страціў права кіраваць краінай. Мы заяўляем пра прыхільнасць апазіцыі і прыхільнасць мірнаму жэнеўскаму працэсу, мэтай якога з'яўляецца перадача ўлады ў Сірыі», - заявіў Джон Кэры.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША 14 верасня ў Жэневе ў рамках дамоўленасцяў па сірыйскім пытанні выступілі за палітычнае ўрэгуляванне канфлікту, ваеннае неўмяшанне і вывад хімзброі з Сірыі або яе знішчэнне да сярэдзіны 2014 года. На аснове дамоўленасці будзе выпрацаваная рэзалюцыя Рады Бяспекі ААН па частцы 7 статута арганізацыі, якая дапускае магчымасць прымянення сілы ў выпадку невыканання патрабаванняў.

Сёння камісія інспектараў ААН даследавала наваколлі Дамаска, апытала пацярпелых і сабрала ўзоры, у тым ліку біялагічныя, якія дапамаглі ўстанавіць факт прымянення атрутных рэчываў. На думку экспертаў ААН, для хіматакі ў прыгарадзе Дамаска выкарыстоўваліся ракеты класа «зямля-зямля» з газам зарынам.

Старшыня РБ ААН заклікаў правесці экстраныя кансультацыі па Сірыі.

Фота: AP / Riccardo De Luca

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках