3 траўня 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі спявак хоча наставіць нос Кіркораву і трапіць у Кнігу Гінэса

54
Беларускі спявак хоча наставіць нос Кіркораву і трапіць у Кнігу Гінэса

Вядомы беларускі артыст Саша Нэма плануе правесці самы працяглы бесперапынны гастрольны тур у СНД.

Паводле папярэдніх звестак, у кастрычніку мае адбыцца 35 штодзённых канцэртаў. Яны пройдуць ва ўсіх кутках Беларусі: як у раённых, так і ў абласных цэнтрах. Некаторыя канцэрты будуць праходзіць на адкрытых пляцоўках і на цэнтральных плошчах гарадоў. У рамках гастрольнага тура будзе прэзэнтаваны новы альбом Сашы Нэма<.b>, які прысвечаны пятнаццацігадовай творчай дзейнасці спевака. За гэты час спявак павінен сабраць на сваіх канцэртах не менш за 15 тысяч гледачоў, паведамляе Слонім ТБ.

Рэкорд, на які мерыцца пайсці Саша Нэма, на ягоную думку, падвысіць прэстыж беларускіх артыстаў у вачах калегаў з іншых краін СНД і стане станоўчым прыкладам у дасягненні мэты для эстрадных артыстаў-пачаткоўцаў Беларусі. Дарэчы, да Сашы Нэма рэкорд самага доўгага гастрольнага тура належыць народнаму артысту Расеі Філіпу Кіркораву<.b>, які з 30 кастрычніка да 30 лістапада 1998 года правёў у Санкт-Пецярбургу цягам аднаго месяца 30 сольных праграм. У выпадку паспяховага заканчэння тура на працягу паўгода пацверджаны рэкорд будзе змешчаны ў Кнізе рэкордаў Гінэса.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках