3 траўня 2024, Пятніца, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч: Макей - прагрэсіўны праеўрапейскі рэфарматар

92
Мілінкевіч: Макей - прагрэсіўны праеўрапейскі рэфарматар

Пра гэта лідар руху «За свабоду» заявіў у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Die Presse.

Аляксандр Мілінкевіч сказаў, што міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які хутчэй за ўсё возьме ўдзел у Віленскім саміце, з'яўляецца прагрэсіўным рэфарматарам. «Для Макея важная незалежнасць Беларусі. Ён - праеўрапейскі палітык, працаваў у Еўропе, скончыў Дыпламатычную акадэмію ў Вене. Ён ведае і шануе Еўропу. Ён прагрэсіўны рэфарматар», - заявіў лідар руху «За свабоду» у інтэрв'ю Die Presse.

Аляксандр Мілінкевіч таксама сказаў, што Еўразвяз ужо расчараваны тым, што яго палітыка ў дачыненні да Беларусі не прычыняецца да належных вынікаў. «Былі выпрабаваныя санкцыі, якія ні да чаго не прывялі: Лукашэнка не становіцца дэмакратам, дэмакратычная апазіцыя не аб'ядноўваецца. Таксама і ў палітычных колах Польшчы, якія маюць вагу ў Брусэлі, шмат расчараванняў», - сказаў Мілінкевіч.

Ён выказаў надзею, што «Народны рэферэндум», які хоча правесці рух «За свабоду» разам з іншымі апазіцыйнымі групамі, зменіць палітычную сітуацыю ў краіне, піша «Беларускі партызан».

«Як мінімум палякам падабаецца гэты план. Рэферэндум азначае дыялог з народам, уклад у дэмакратызацыю знізу і спрыяе ўмацаванню незалежнасці Беларусі. Вядома, нашая ініцыятыва не развяжа ўсе праблемы тут і цяпер, але і Польшча жадае не рэвалюцыі, а эвалюцыі», - адзначыў палітык.

З ягоных слоў, спачатку трэба сабраць паўмільёна подпісаў. «Сам рэферэндум не з'яўляецца загадзя «за» ці «супраць» Лукашэнкі. Таму што досвед маёй перадвыбарнай барацьбы за пасаду прэзідэнта ў 2006 годзе паказвае, што дыскусія аб прыгнёце цікавая толькі вузкаму колу дэмакратаў, у той час як у большасці зусім іншыя праблемы. Таму мы рыхтуем 4 ці 5 канкрэтных пытанняў: у тым ліку, аб фінансаванні адукацыі і аховы здароўя, ці павінны мэры свабодна выбірацца або прызначацца Лукашэнкам», - сказаў Мілінкевіч.

На пытанне аб тым, чаму нягледзячы на эканамічны крызіс 2011 паменшылася падтрымка апазіцыі, былы кандыдат у прэзідэнты адзначыў, што крызіс бачны ва ўсіх сферах жыцця Беларусі. «Сярэдні заробак у 500$ толькі на паперы, ды і той з'ела інфляцыя. Паводле незалежных апытанняў цягам 12 гадоў дэмакратычная апазіцыя мела ад 20 да 30% падтрымкі, цяпер мы маем ад 15 да 17%. Апазіцыя зрабіла вялікія памылкі: перш за ўсё яна моцна пасварылася. Цягам доўгіх гадоў мы змагаліся за кіраўніцтва, за запрашэнне для гутарак у Бруселі. Гэтыя прымітыўныя мэты і разлад палохалі народ. Да таго ж апазіцыя перад выбарамі часта падымала пытанні, якія незразумелыя большасці грамадзян, як, напрыклад, спрэчка пра байкот выбараў. Людзі да гэтага абыякавыя, бо кожны і так ведае, што так ці інакш свабодных выбараў няма. Да таго ж нашкодзіў і заклік часткі апазіцыі да эканамічных санкцый: большасць грамадзян не хоча крызісу і баіцца беспрацоўя», - заявіў палітык.

Ён адзначыў, што, паводле сацыялагічных апытанняў, з прычыны эканамічнага крызісу рэйтынг Лукашэнкі знізіўся з 50-60% да 20%.

«Праўда, сёння дзякуючы эканамічнай дапамозе Расеі ён зноў падняўся на 30%. Спрэчка вакол дзяржаўнага канцэрна «Беларуськалій» прынесла яму шмат сімпатый. Нават апаненты хваляць яго за ўдар па расейскіх алігархах, якія хацелі завалодаць заводам.

Апытанні таксама паказваюць, што прыкладна палова беларусаў не падтрымлівае ні Лукашэнку, ні апазіцыю. Многія з іх - моладзь», - сказаў Мілінкевіч.

З ягоных слоў, з моладдзю ў Беларусі вялікая праблема. «Дапамаглі б праграмы абмену з ЕЗ. Таксама вельмі важныя студэнцкія месцы ў ВНУ Польшчы і Прыбалтыкі, вядучыя кадры многіх краін з пераходнай эканомікай былі папоўненыя за кошт такіх былых студэнтаў. Нашая моладзь вырастае ў пакаленне апартуністаў, якія дзеля працоўнага месца згаджаюцца з усялякай формай улады. Яны - больш не савецкія людзі, але таксама ніякія і не еўрапейцы. Яны мяне вельмі турбуюць», - адзначыў палітык.

Аляксандр Мілінкевіч мяркуе, што лягчэй за ўсё працаваць з сярэднім пакаленнем, якое яшчэ можа ўспомніць час да Лукашэнкі, але адначасова і не хоча назад у савецкую эру. «Мы павінны не толькі перасцерагаць ад дыктатуры, але і паказваць, што мы можам рэалізаваць нашыя патрабаванні і вывесці краіну з крызісу. Мы павінны падкрэсліваць, што мы не хочам змяняць усе, бо ў апараце ўлады Лукашэнкі ёсць добрыя спецыялісты без крыві на руках, з якімі можна будзе працаваць і далей», - падкрэсліў былы кандыдат у прэзідэнты.

На пытанне аб тым, што ён чакае ад Віленскага саміту на вышэйшым узроўні ў рамках Усходняга партнёрства Мілінкевіч адказаў, што ўсё залежыць ад таго, ці вызваляць Лукашэнка палітычных зняволеных, як таго патрабуе ЕЗ. «Брусэль павінен падумаць аб тым, што Лукашэнку трэба даць магчымасць захаваць свой твар. Лукашэнка - гэта гандляр, а палітычныя зняволеныя - гэта ягоны тавар для абмену. Ён павінен атрымаць ясную прапанову для таго, каб пасля гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні актывісты больш не затрымліваліся», - адзначыў палітык.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках