1 траўня 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра зноў даражэе бензін

139
Заўтра зноў даражэе бензін

17 верасня ў Беларусі зноў падвысіцца кошт бензіну і дызельнага паліва.

Будучае падаражанне ўжо пацверджана на сайце сеткі АЗС «Беларуснафта». Згодна з размешчанай інфармацыяй, літр бензіну АІ-92 (К5) будзе каштаваць 8.400 рублёў за літр, АІ-95 (К5) - 9.100 рублёў за літр, дызельнае паліва - 9.200 рублёў за літр, дызельнае паліва Еўра 5 - 9.400 рублёў за літр, піша БелаПАН.

Калі звесткі пра рост коштаў афіцыйна пацвердзяцца «Белнафтахімам», то гэта будзе трэцяе падвышэнне коштаў на паліва з пачатку гэтага года. Апошнім разам яны мяняліся два тыдні таму - у ноч на 3 верасня - у сярэднім на 5%. У прыватнасці, бензін «Нармаль-80» тады вырас да 7.400 рублёў за літр (+200), АІ-92 - 7.700-7.800 (+400), АІ-95 - 8.300 (+500), дызпаліва (самае таннае) - 8.500 (+500).

«Перагляд коштаў зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі павелічэння з 28 жніўня 2013 ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны на 45%, на дызельнае паліва - на 70%», - гаварылася ў паведамленні канцэрна «Белнафтахім».

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках