3 траўня 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Стыкоўка»: у галоўных ролях Джуд Лоў і Мікалай Халезін

31
Фільм «Стыкоўка»: у галоўных ролях Джуд Лоў і Мікалай Халезін

Прэм'ера першага беларуска-брытанскага фільма адбылася сёння ў Лондане.

Рэжысёрам фільма стаў Уладзімір Шчэрбань.

Стужка «Стыкоўка» - вынік супольнага праекта выдання The Guardian і тэатра «Young Vic».

Паводле сюжэту фільма у тэрмінале лонданскага аэрапорта знаёмяцца два акторы - беларус, які павінен перасесці на рэйс да Менска, і брытанец, які вяртаецца дадому. Сусветная знакамітасць дапамагае нашаму земляку знайсці выхад на пасадку на рэйс Лондан-Менск. Раптам раздаецца тэлефонны званок і беларус разумее, што на радзіму вярнуцца ён ужо не можа.

У галоўных ролях фільма зняліся вядомы брытанскі актор Джуд Лоў і кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

«Мы страцілі наш дом у Беларусі, не ўяўляючы, што гэта можа здарыцца з намі. Прэзідэнцкія выбары 2010 года прывялі да тысяч арыштаў і працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення для многіх. Сотні грамадскіх актывістаў былі вымушаныя ратавацца ад пераследу. Такім чынам у выгнанні апынуліся і стваральнікі Беларускага Свабоднага тэатра. Фільм «Стыкоўка» - гэта метафара для нашай гісторыі», - пракаментавала гісторыю стварэння стужкі дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках