14 траўня 2024, aўторак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Паліва падаражэла на 8%

202
«Белнафтахім»: Паліва падаражэла на 8%

З 17 верасня 2013 года змяняюцца кошты на нафтапрадукты.

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя адпускныя і рознічныя кошты на нафтапрадукты, паведамляе прэс-служба канцэрна.

Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 8 адсоткаў.

Цяпер бензін аўтамабільны неэтыляваны Нармаль-80, бензін неэтыляваны АІ-80-К3 (АІ-80-К4, АІ-80-К5) будуць каштаваць 7900 беларускіх рублёў з ПДВ за літр, бензін аўтамабільны АІ-92-К3 - 8200 рублёў; бензін аўтамабільны АІ-92-К5, бензін неэтыляваны АІ-92-К5-Еўра - 8400 рублёў; бензін аўтамабільны АІ-95-К5, бензін неэтыляваны АІ-95-К5-Еўра - 9100 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак С, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F - 9200 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак С, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F - 9400 рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 - 10600 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак С з прысадкай FP-4000, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F з прысадкай FР-4000 - 9300 рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак С з прысадкай FP-4000, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F з прысадкай FP-4000 - 9500 рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 з прысадкай FP-4000 - 10700 рублёў.

Перагляд коштаў зроблены ў мэтах кампенсацыі павелічэння ставак акцызаў на аўтамабільныя бензіны.

Напісаць каментар 202

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках