16 траўня 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes склаў рэйтынг самых гучных кібератак

1
Forbes склаў рэйтынг самых гучных кібератак

Кіберзлачыннасць у свеце набыла маштабы эпідэміі: толькі за 2012 год колькасць хакерскіх нападаў па свеце вырасла на 42%.

Пра гэта паведаміла нядаўна кампанія Symantec у сваёй справаздачы, піша korrespondent.net.

Як піша Forbes.ua, кожны дзень сістэмы інфармацыйнай бяспекі па ўсім свеце адбіваюць каля 247 000 нападаў. У сярэднім кожны паспяховы ўзлом дае хакерам доступ да асабістых дадзеных 604 інтэрнэт-карыстальнікаў.

Па дадзеных амерыканскага тэлеком-аператара Verizon, 92% нападаў на сеткі кампаній і дзяржорганаў хакеры вядуць з-за мяжы. Самымі актыўнымі (30% ад агульнай колькасці нападаў) у мінулым годзе сталі кітайскія хакеры, 28% - жыхары Румыніі, 18% - ЗША, 7% - Балгарыі, на пятым месцы - 5% ад усіх нападаў - Расея.

Рэйтынг самых рэзанансных кібератак апошніх гадоў узначальвае справа HBGary Federal. Аарон Бар, кіраўнік кампаніі HBGary Federal, якая займалася пытаннямі інфармацыйнай бяспекі, заявіў, што ўкараніўся ў хакерскую групу Anonymous і раскрыў яе лідараў. Праз суткі Anonymos узламалі серверы HBGary Federal і вывесілі ўсё ўнутранае ліставанне супрацоўнікаў - больш за 71тыс. паведамленняў - на файлаабменных рэсурсах.

«HBGary, вы самі наклікалі на сябе наш гнеў. Вы спрабавалі ўкусіць Anonymous за руку і атрымалі аплявуху. Вы думалі, што канфлікт з намі абмяжуецца лаянкай, але зараз вы адчуеце на сабе ўсю лютасць Anonymous», - заявіла група.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках