18 траўня 2024, Субота, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння Грабоўскі далучыцца да «Вашынгтона»

2
Сёння Грабоўскі далучыцца да «Вашынгтона»

Форвард «Вашынгтона» Міхаіл Грабоўскі атрымаў магчымасць прыступіць да трэніровак з новай камандай.

Форвард не ўдзельнічаў у працы каманды ў трэніровачным лагеры з-за праблем з візай.

У панядзелак Грабоўскі сустрэўся з амерыканскім консулам у Таронта і вырашыў усе праблемы з візай. У аўторак ён правядзе першую трэніроўку ў «Кэпіталс» і будзе займацца разам з групай B, гульцы якой прымалі ўдзел у выставачным матчы з «Філадэльфіяй» (4:3 Б), піша goals.by.

Нагадаем, у жніўні беларускі гулец падпісаў з «Вашынгтонам» аднагадовы кантракт на тры мільёны даляраў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках