21 траўня 2024, aўторак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ушчыльнення Менску не пазбегнуць

44
Лукашэнка: Ушчыльнення Менску не пазбегнуць

Кіраўнік сустрэўся са старшынёй Менгарвыканкама.

Мікалай Ладуцька далажыў яму аб рэалізацыі праграмы жыллёвага будаўніцтва ў сталіцы, перадае тэлеканал «Беларусь 24».

Як было заяўлена, у наступным годзе ў Менску пабудуюць мільён квадратных метраў жылля. Было ўзнятае пытанне ўшчыльнення жылой забудовы мегаполіса. На думку Лукашэнкі, гэтай з'явы сталіцы не пазбегнуць. Але нават у гэтым выпадку павінны выкарыстоўвацца выключна разумныя падыходы.

Асаблівую ўвагу Лукашэнка надаў праблемным дамам. Ён падкрэсліў, што яны ў абавязковым парадку павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю. Пры гэтым ні ў якім разе нельга грэбаваць інтарэсамі людзей.

25 кастрычніка ў Менску адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Лукашэнка яшчэ раз нагадаў, што мерапрыемствы па навядзенні парадку і афармленні галоўных магістраляў павінны адпавядаць іміджу еўрапейскай сталіцы.

Пратэсты супраць ушчыльнення пракаціліся ў гэтым годзе ў розных раёнах беларускай сталіцы. Вясной ініцыятыўныя групы менчукоў прынялі рашэнне каардынаваць свае намаганні ў барацьбе з забудовай мікрараёнаў Уручча-2, Усход-2, вуліц Цнянскай і Якуба Коласа, Гая і Веры Харужай, Пуліхава і Першамайскай. Актывісты прапаноўваюць гарадскім уладам стварыць грамадска-кансультацыйны савет пры камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама з уключэннем у склад прадстаўнікоў мясцовых ініцыятыў.

Мінулым летам жыхары Уручча схвоснуліся ў няроўнай барацьбе з байцамі менскага спецназа. З плакатамі ў руках людзі выходзілі на абарону невялікага сквера, дзе АМАП збіраўся ўзвесці два дамы для сваіх супрацоўнікаў. Перамога апынулася на баку апошніх: нягледзячы на пратэсты, будоўля на скрыжаванні вуліц Шугаева і Русіянава ўсё ж пачалася. Тады, спрабуючы хоць неяк патушыць горадабудаўнічы канфлікт, Мікалай Ладуцька паабяцаў выключыць з плана забудовы Уручча яшчэ два дамы, якімі таксама хацелі «нагрузіць» мікрараён: дом кампаніі «Белсплаў» і ЖБВК «Першамайскі-1».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках