26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «плюшавага дэсанту» выстаўлены на eBay

17

Грошы, атрыманыя ад продажу, агенцтва Studio Total абяцае пусціць на барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які даслаў у рэдакцыю charter97.org адзін з удзельнікаў «плюшавага дэсанту» Томас Мазэці.

«У мінулым годзе некаторыя людзі выказалі жаданне купіць самалёт, на якім мы лёталі ў Беларусь, пасля чаго ўвесь свет смяяўся з дыктатара Лукашэнкі. Цяпер мы вырашылі выставіць яго на eBay», - гаворыцца ў лісце.

Самолет «плюшевого десанта» выставлен на eBay

Шведскае рэкламнае агенцтва адзначае, што самалёт французскай вытворчасці Jodel 1968 года знаходзіцца ў працоўным стане. Адзіная дапрацоўка заключаецца ў невялікім люку, які быў зроблены для раскідвання плюшавых мядзведзяў.

Томас Мазэці прапаноўвае паўдзельнічаць у таргах і Лукашэнку.

«Чаму б вам самому не купіць гэты самалёт? Потым можна перадаць яго вайскоўцам і выкарыстоўваць для трэніроўкі сістэмы СПА коштам мільярд даляраў, каб яна змагла знаходзіць і збіваць маленькія драўляныя самалёцікі», - піша Томас Мазэці.

Стартавы кошт самалёта быў вызначаны ў адзін даляр, аднак ён ужо паспеў вырасці.

Нагадаем, раніцай 4 ліпеня 2012 года лёгкаматорны грамадзянскі самалёт, пілатуемы двума падданымі Швецыі, перасёк з боку Літвы паветраную прастору Беларусі і раскідаў над Менскам і Івянцом плюшавых мішак з заклікамі да свабоды прэсы ў краіне. КДБ Беларусі распачаў крымінальную справу па факце незаконнага перасячэння мяжы, былі затрыманыя два беларускія грамадзяніна. Пасля яны былі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

Дыктатар таксама ўчыніў «разнос» за палёт шведаў над Беларуссю і вызваліў ад пасады старшыню Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Змітра Пахмелкіна.

КДБ закрыў справу аб «плюшавым дэсанце» толькі ў чэрвені гэтага года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках