18 траўня 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня ДМК: Павышэнне коштаў на цыгарэты паменшыць кантрабанду

39
Старшыня ДМК: Павышэнне коштаў на цыгарэты паменшыць кантрабанду

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк выказаўся за павышэнне коштаў на цыгарэты ў МС.

Павышэнне кошту на цыгарэты ў краінах МС можа стаць адным з фактараў зніжэння кантрабанды тытунёвай прадукцыі. Такое меркаванне сёння на прэс-канферэнцыі выказаў намеснік старшыні ДМК Беларусі Сяргей Барысюк, перадае БелТА.

«На жаль, аб'ёмы кантрабанды тытунёвых вырабаў павялічваюцца. Гэта сведчыць пра тое, што меры, якія прымаюцца, не цалкам перашкаджаюць незаконнаму перамяшчэнню тытунёвых вырабаў. Можа быць, павышэнне кошту на цыгарэты ў краінах МС стане адным з фактараў зніжэння дадзенага роду кантрабанды», - заявіў Сяргей Барысюк.

З пачатку года ў Беларусі канфіскавана з незаконнага абароту 38 млн. цыгарэт. Па словах намесніка старшыні ДМК, пастаўшчыкі кантрабанднай прадукцыі выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі як транзітны канал для пастаўкі тытунёвых вырабаў у краіны Балтыі і іншыя краіны Еўропы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках