15 траўня 2024, Серада, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка на міжбанку падскочыла да 45%

28
Стаўка на міжбанку падскочыла да 45%

Пачатак новага перыяду фармавання абавязковых рэзерваў стаў прычынай імклівага росту ставак на міжбанкаўскім рынку.

Сярэднеўзважаная стаўка АФН аднадзённых рублёвых міжбанкаўскіх крэдытаў 18 верасня склала 45,79%. У параўнанні з папярэднімі таргамі, якія адбыліся ўчора, яна вырасла на 21,85 адсоткавых пункты.

Мінімальная стаўка склала 40%, максімальная - 52% (супраць 20-25% у аўторак).

Як паведамлялася, Нацбанк Беларусі кагадзе валявой пастановай, на карысць краіны і яе эканомікі падзяліў беларускія банкі на 2 групы - 3 дзяржбанкі (Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк) і астатнія, - дазволіўшы першай групе не выконваць заканадаўчыя патрабаванні для фармаванні абавязковых рэзерваў і вызваліўшы іх ад штрафных санкцый.

Нагадаем, у пачатку верасня стаўка на міжбанку складала больш за 40% гадавых праз попыт на валюту.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках