18 траўня 2024, Субота, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгертнера могуць вызваліць пад заклад у $100 мільёнаў

39
Баўмгертнера могуць вызваліць пад заклад у $100 мільёнаў

Пытанне аб вызваленні гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнера і вяртанні ў Расею можа вырашыцца ў бліжэйшы час.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў чацвер крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

«У цяперашні час разглядаюцца некалькі варыянтаў вызвалення У.Баўмгертнера, у тым ліку і пад буйны грашовы заклад», - сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Паводле яго дадзеных, беларускі бок на днях прапанаваў Баўмгертнеру і яго адвакатам змяненне меры стрымання - арышту - на грашовы заклад у памеры $100 млн.

Іншая крыніца паведаміла, што перспектывы вызвалення альбо перадачы расейскім праваахоўным органам кіраўніка «Уралкалію» абмяркоўваюцца паміж прадстаўнікамі Генпракуратуры Беларусі і РФ.

З мінулай серады ў Менску знаходзіцца намеснік генпракурора РФ Аляксандр Звягінцаў.

«У цэнтры перамоваў - перспектывы расследавання справы «Уралкалію» і пытанне перадачы матэрыялаў справы расейскаму боку для далейшага расследавання», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Ён не выключыў, што ўжо ў бліжэйшы час Генпракуратура Расеі атрымае ад беларускіх калегаў частку крымінальнай справы, якая тычыцца фігурантаў справы - расейскіх грамадзян, сярод якіх асноўны ўладальнік найбуйнейшай кампаніі па вытворчасці мінеральных угнаенняў Сулейман Керымаў і яе гендырэктар Баўмгертнер.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках