18 траўня 2024, Субота, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручэнне школьнікаў у Мазыры

40
Масавае атручэнне школьнікаў у Мазыры

У Мазыры больш за 50 дзяцей атруціліся, меркавана, школьным харчаваннем.

Цягам трох гадзін, з 14.30 да 17.30, 19 верасня ў Мазыры звярнуліся па медыцынскую дапамогу 54 дзіцяці з прыкметамі вострага атручвання. У асноўным гэта вучні малодшых класаў, 44 з іх шпіталізаваныя.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельскай абласной управе МНС, дзеці, якія паступілі ў лякарню, - вучні трох гарадскіх школ і адной гімназіі.

Увечары 19 верасня ў Мазырскім райвыканкаме праходзіць паседжанне адмысловай камісіі, якая высвятляе, якімі прадуктамі атруціліся дзеці. У гарадской лякарні неафіцыйна паведамілі, што многія дзеці пасля прамывання страўніка ўжо адпушчаныя дадому.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках