1 траўня 2024, Серада, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін даражэе

60
Бензін даражэе

Кошт паліва вырасце прыкладна на 7%.

У канцы жніўня на 45 % павысіліся стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і на 70 % - на дызельнае паліва. Шмат хто меркаваў - неўзабаве падаражэе і бензін, гэта толькі пытанне часу. Паводле інфармацыі сайта onliner.by другі ў гэтым годзе рост коштаў здарыцца сёння апоўначы. Як паведаміла дасведчаная крыніца, гаворка ідзе пра падаражэнне ў сярэднім на 500 рублёў для кожнага тыпу паліва.

Апошнім разам паліва даражэла 16 студзеня сёлета. Цяпер бензін АІ-92 К3 каштуе 7300 рублёў за 1 літр, АІ -92 К5 - 7400, АІ -95 - 7800, дызельнае паліва - 8000, дызпаліва Еўра-5 - 8400, дызпаліва «Арктыка» - 9300. Са слоў крыніцы, сёння пад 19:00 у АЗС краіны паступіў дакумэнт ад канцэрна «Белнафтахім». У ім пазначаныя новыя кошты, якія павінны ўвайсці ў дзеянне 3 верасня. У сярэднім рост складзе 6,5-7 %. Так, да прыкладу, паводле інфармацыі, не пацверджанай афіцыйна, літр АІ -95 будзе каштаваць 8300 рублёў.

Традыцыйна афіцыйных звестак пра рост коштаў «Белнафтахім» не распаўсюджвае. Магчыма, канцэрн спрабуе ўнікнуць ажыятажу на станцыях. Раней у тлумачэннях фігуравалі такія прычыны, як кампэнсацыя акцызаў, рост кошту перавозкі паліва і паэтапнае збліжэнне коштаў тавараў у краінах Мытнага саюза.

Устаноўленыя стаўкі акцызаў дзейнічаюць да 31 снежня 2013 года. Ці варта чакаць чарговага падаражання паліва ў першыя дні 2014 года, пакажа час.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках