19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры атруціліся 67 школьнікаў

10
У Мазыры атруціліся 67 школьнікаў

Харчовае атручванне дыягнаставана ў 67 вучняў чатырох агульнаадукацыйных школ і гімназіі горада Мазыра.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дзяжурнага МНС Беларусі.

Вучні 1-х - 7-х класаў ужывалі ў ежу на сняданак прадукты (бульбяное пюрэ, адварная каўбаса, салат з агародніны і глазураваныя сыркі), а вечарам 19 верасня пачалі скардзіцца на боль у страўніку. Бацькі звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя, ва ўсіх дзяцей лекары дыягнаставалі харчовае атручэнне (13 з іх былі шпіталізаваныя).

Цяпер высвятляецца, што магло стаць яго прычынай. Як адзначыў дзяжурны МНС, на дадзены момант стан усіх дзяцей ацэньваецца як здавальняючы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках