У Гомелі загарэлася навуковая лабараторыя
1- 20.09.2013, 11:03
- 5,784
У Гомелі загарэлася лабараторыя Інстытута механікі металапалімерных сістэм.
18 верасня ў МНС паступіла паведамленне пра тое, што ў Гомелі адбылося загаранне ў лабараторыі па апрацоўцы кампазітных палімераў Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя. У.А.Белага». Па прыбыцці да месца выкліку выратавальнікаў ішоў дым з падвала, паведамляе прэс-служба МНС.
У падвале знаходзіцца лабараторыя па апрацоўцы кампазітных палімераў. У выніку ўзгарання пашкоджаная электрасушылка палімерных матэрыялаў. За межы электраабсталявання ўзгаранне не выйшла. Пацярпелых няма.
Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне электраабсталявання.