17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Латвіі: Вучэнні «Захад-2013» - не абарончыя

17
Мінабароны Латвіі: Вучэнні «Захад-2013» - не абарончыя

Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс расцэньвае ваенныя вучэнні як дэманстрацыю сілы з боку Менска і Масквы.

Зараз маецца некалькі прычын для таго, каб лічыць, што расейска-беларускія вучэнні «Захад - 2013», якія пачынаюцца ў пятніцу, не носяць абарончы характар. Пра гэта Арціс Пабрыкс заявіў у інтэрв'ю агенцтву BNS, піша латвійскі партал rus.DELFI.lv.

Міністр таксама адзначыў, што паралельна з імі Расея ў апошнія гады размяшчае і ўмацоўвае таксама свае ваенныя магчымасці паблізу межаў краін Балтыі перадае «Інтэрфакс».

«Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі, непадалёк ад літоўскай мяжы, Расея размясціла новую базу знішчальнікаў. У сваю чаргу ў Астрове, у некалькіх дзесятках кіламетраў ад латвійскай мяжы - верталётную базу, што па сутнасці тое ж самае, як калі б расейскі верталётаносец тыпу Mistral грунтаваўся бы ў Рыжскім заліве», - расказаў міністр агенцтву BNS у пятніцу.

Арціс Пабрыкс адзначыў, што ў апошні час павялічылася колькасць палётаў расейскіх ваенных самалётаў над мяжой Латвіі.

«Трэба сказаць, што спосаб і змест гэтых палётаў кажа сам за сябе. Там з'яўляюцца бамбавікі, знішчальнікі, штурмавікі і выведвальныя самалёты. Да таго ж, гэта не асобныя самалёты, а самалёты, якія лётаюць групамі», - сказаў ён.

Кіраўнік Мінабароны Латвіі паказаў, што трэба вельмі старанна ацаніць ход ваенных вучэнняў «Захад-2013» і разглядаць іх у кантэксце развіцця ў апошнія гады ваенных магчымасцяў Расеі ў рэгіёне Балтыйскага мора. Раней паведамлялася, што Рыга накіруе на іх аднаго або двух назіральнікаў.

Сумесныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расеі «Захад-2013» пачаліся на тэрыторыі дзвюх краін сёння і працягнуцца да 26 верасня. Вучэнні пройдуць у два этапы на 6 палігонах Беларусі - Брэсцкі, Гожскі, Асіповіцкі, Абуз-Лясноўскі, Барысаўскі, Даманаўскі, а таксама ў Калінінградскай вобласці Расеі.

Фота: Foto: RIA Novosti/Scanpix

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках