14 траўня 2024, aўторак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч асароміўся ў Ялце

36
Януковіч асароміўся ў Ялце

Прэзідэнт Украіны не змог правільна вымавіць прозвішча прэзідэнта Літвы.

На пасяджэнні Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч зрабіў памылку, прадстаўляючы другога ўдзельніка дыскусіі прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ. Пра гэта паведамляе «Українська правда».

Януковіч зрабіў памылку ў прозвішчы прэзідэнта Літвы, прадставіўшы яе: «Даля Грыскаўтэ».

На пасяджэнні ён таксама заявіў, што адносіны з Мытным саюзам не павінны перашкаджаць інтэграцыі ў Еўрапейскі звяз.

«Што тычыцца адносінаў, то яны вызначаныя - Украіна ўпэўнена ідзе па шляху еўраінтэграцыі. Мадэль адносінаў з Мытным саюзам не перашкаджае еўрапейскай інтэграцыі, не павінна ствараць праблемы, а вырашаць іх», - сказаў Януковіч.

«Украіна паміж двума вялікімі монстрамі - ЕЗ і Расеяй. Мы гэта адчуваем кожны дзень. Ігнараваць ці легкадумна ставіцца да гэтага становішча мы не можам. Я вельмі ўдзячны нашым партнёрам у ЕЗ і Расеі за разуменне па гэтым пытанні», - адзначыў Януковіч.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках