18 траўня 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальнаму адмовілі ў адмене вынікаў выбараў

11
Навальнаму адмовілі ў адмене вынікаў выбараў

(абноўлена) Масгарсуд адмовіў экс-кандыдату ў мэры сталіцы Расеі Аляксею Навальнаму ў задавальненні пазову аб адмене вынікаў выбараў.

Пракуратура палічыла парушэнні, на якія спасылаўся заяўнік, не канкрэтызаванымі здагадкамі. У пракуратуры заявілі, што сувязі паміж выдачай прадуктовых набораў тым, хто жыве ў нястачы, і выбарамі няма, піша РБК.

У ходзе пасяджэння перад суддзёй выступіў прадстаўнік Масвыбаркама, які адказаў на прэтэнзіі, вылучаныя штабам Аляксея Навальнага. Ён заявіў, што газета «Вечерняя Москва» публікавала матэрыялы пра Сяргея Сабяніна, па сваёй ініцыятыве, а не па даручэнні яго перадвыбарчага штаба. Прадстаўнік Масвыбаркама таксама распавёў, што прадуктовыя наборы пажылым людзям і інвалідам выдаваліся з нагоды Дня горада.

Аляксей Навальны 12 верасня падаў у Масгарсуд 951 пазоў і адну заяву з патрабаваннямі адмяніць вынікі выбараў маскоўскага мэра. Як заяўляў кіраўнік яго штаба Леанід Волкаў, калі суд задаволіць скаргі апазіцыянера, то ў Сабяніна застанецца 49,7%.

Падставамі для падачы зваротаў у суд сталі так званыя прадуктовыя наборы, якія, па дадзеных Навальнага, размяркоўваліся сярод сталічных пенсіянераў, а таксама нераўнамерны доступ кандыдатаў да СМІ.

Сяргей Сабянін афіцыйна ўступіў на пасаду мэра Масквы, набраўшы па выніках галасавання 51% галасоў выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках