17 траўня 2024, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Літвы: Мэты вучэнняў «Захад -2013» выглядаюць дзіўна

57
Мінабароны Літвы: Мэты вучэнняў «Захад -2013» выглядаюць дзіўна

Навошта для антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі патрэбныя танкі і цяжкая авіяцыя?

Міністр абароны Літвы Юозас Алекас у пятніцу заявіў, што Вільня хацела б большай празрыстасці на вайсковых вучэннях «Захад -2013», што пачынаюцца ў пятніцу, а таксама выказаў сумневы з нагоды сцэнару вучэнняў, які быў аб’яўлены піша партал ru.DELFI.lt.

«Мы ўважліва сочым за гэтымі вучэннямі, мы б хацелі, каб яны былі больш празрыстыя, каб Расея раней падавала інфармацыю аб колькасці вайскоўцаў,якія ўдзельнічаюць у вучэннях. Мы звычайна, калі праводзім вучэнні тут, у Літве, або на тэрыторыі іншай дзяржавы НАТО, заўсёды запрашаем расейскіх назіральнікаў і выразна інфармуем Расею як партнёра НАТА аб тым, якія вучэнні мы праводзім. Такога адказу ад Расеі мы пакуль не атрымлівалі, таму дадаткова назіраем за ходам вучэнняў», - сказаў BNS Юозас Алекас.

Адказваючы на пытанне аб тым, якія, паводле ягоных дадзеных, манеўры падчас вучэнняў плануюцца па суседстве з Балтыйскімі краінамі, міністр сказаў: « Абвешчана антытэрарыстычная аперацыя, якая некалькі дзіўна выглядае, паколькі для яе патрабуюцца танкі, цяжкая авіяцыя».

«Яшчэ раз паўтаруся, мы назіраем за тым, што там адбываецца, якія практычныя дзеянні праводзяцца, і мы зможам прадставіць інфармацыю ўжо пасля вучэнняў», - сказаў Юозас Алекас.

Вучэнні «Захад 2013», якія пачынаюцца ў пятніцу, пройдуць на тэрыторыях расейскіх і беларускіх вайсковых акругаў, уключаючы Калінінградскую вобласць, а таксама Балтыйскае і Баранцава мора.

Афіцыйна паведамляецца, што ў іх возьмуць удзел блізу 12 тыс прадстаўнікоў узброеных сіл Расеі і Беларусі. У іх таксама будуць удзельнічаць блізу 60 паветраных судоў і 250 адзінак баявой тэхнікі.

Раней сумневы ў абарончым характары вучэнняў выказалі ўлады Латвіі і Эстоніі.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках