12 траўня 2024, Нядзеля, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ляпісы» знялі казку ў стылі Бертана і Гіліама (Відэа)

20

Беларускі гурт прэзентаваў новы кліп на песню «Месяц».

Rolling Stone прадставіў кліп беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» на песню «Месяц» - трэк з першага цалкам беларускамоўнага зборніка каманды «Грай», лічбавы рэліз якога запланаваны на канец кастрычніка.

«Месяц» - новая праца ўкраінскага кліпмэйкера Аляксандра Сцекаленкі, які шчыльна супрацоўнічае з «Ляпісамі» з 2011 года. Відэа здымалася ў жніўні 2013 года ў лесе пад Кіевам і, па словах лідара «Ляпісаў» Сяргея Міхалка, стала алюзіяй на ўсходнееўрапейскія казкі і фільмы яго любімых рэжысёраў.

«Было вельмі цікава апынуцца ў свеце, чымсьці падобным на фільмы Тэры Гіліама або Ціма Бертана, - кажа Міхалок. - Мы ж самі вельмі любім казкі, фантастыку, драконаў, пачвараў, страхоццяў, таму з радасцю будзем назіраць за тым, што адбываецца ў гэтым кліпе».

Песня «Месяц» стане адным з двух новых трэкаў, якія ўвойдуць у беларускамоўны зборнік «Ляпісаў» «Грай». Лічбавы рэліз кампіляцыі запланаваны на канец кастрычніка, а напярэдадні вялікага канцэрту-прэзентацыі ў Вільні (30 лістапада, Siemens Arena) «Грай» выйдзе на CD, вініле і ў фірменным mp3-плэеры Lyapis Crew.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках